BE RU EN

Зяленскі прыехаў на мяжу з Расеяй

  • 28.03.2023, 19:17

Прэзідэнт Украіны пабываў у Сумскім пагранатрадзе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў 28 сакавіка ў Сумскую вобласць, дзе таксама праверыў выкананне задач падраздзяленнямі Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны на дзяржаўнай граніцы з Расеяй. Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба.

Зяленскі пабываў у Сумскім пагранатрадзе і непасрэдна азнаёміўся з арганізацыяй нясення службы памежнікамі і ажыццяўленнем імі кантролю на блокпостах, распавялі ў Офісе прэзідэнта Украіны.

- Было адзначана, што Расея актывізавала абстрэлы ўкраінскага памежжа са сваёй тэрыторыі, больш за ўсё апошнім часам пакутуе Белапольская тэрытарыяльная грамада.

Зяленскі таксама наведаў Ахтырку і Трасцянец, дзе ўручыў мэру Ахтыркі ганаровы знак «Горад-герой», а таксама ўзнагародзіў тых, хто год таму на гэтых тэрыторыях супрацьстаяў расейскаму ўварванню.

Сумская вобласць Украіны на поўначы і ўсходзе мяжуе з Бранскай, Курскай і Белгародскай абласцямі Расеі. У перыяд з 24 лютага да пачатку красавіка 2022 года большая частка тэрыторыі вобласці была пад акупацыяй расейскіх войскаў.

Апошнія навіны