BE RU EN

Лукашэнка падпісаў указ, звязаны з падаткамі ў Беларусі

  • 28.03.2023, 19:14

Указ датычыцца крыптавалют.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб асобных пытаннях падаткаабкладання (№80 ад 28 сакавіка 2023-га).

Так, новым указам Лукашэнкі ў Беларусі працягваюцца падатковыя прэферэнцыі ў крыптасферы. Напрыклад, падатковыя льготы па крыптавалюце будуць дзейнічаць яшчэ некалькі гадоў - да 1 студзеня 2025-га. Размова ідзе аб падатковых прэферэнцыях у крыптасферы, якія былі прадугледжаныя яшчэ раней Дэкрэтам №8 аб развіцці лічбавай эканомікі (ад 21 снежня 2017-га).

Апошнія навіны