BE RU EN

Пуціну паведамілі аб немагчымасці пабудаваць ледакол «Расія»

  • 28.03.2023, 17:33

Праз тое, што Шайгу разбамбіў завод ва Украіне.

Тэрміны здачы ледакола «Расія», намечаныя на снежань 2027 года, сарваныя, піша «The Moscow Times» са спасылкай на пратакол нарады ў Мінпрамгандлі. Аб неабходнасці пераносу тэрмінаў ужо паведамілі прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.

Меркавалася, што буйныя карпусныя дэталі для ледакола - кранштэйны вяслярных валоў, лядовы зуб, кранштэйны пяра стырна - паставіць завод «Энэргамашспецсталь», які размешчаны ва ўкраінскім горадзе Краматорску.

Аднак завод з дэталямі для ледакола разбамбіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Мінабароны РФ у траўні 2022 года заявіла, што знішчаны завод «Энэргамашспецсталь» у Краматорску (пад Данецкам).

«Высокадакладнымі ракетамі паветранага базавання ВКС Расеі знішчаны буйны склад боепрыпасаў украінскай групоўкі войскаў, размешчаны на тэрыторыі завода», - сказаў прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.

Першапачатковая цана праекта складала 127,5 млрд руб, але цяпер кошт будаўніцтва звышмагутнага галаўнога атамнага ледакола «Расія» можа вырасці на 40-60%. На сярэдзіну сакавіка замест 15 адсоткаў ад агульнага аб'ёму планавых работ выканана толькі 5 адсоткаў.

Апошнія навіны