BE RU EN

Пяскоў расказаў, пра што будуць размаўляць Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Маскве

  • 28.03.2023, 15:15

Сустрэча пройдзе 6 красавіка.

На сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве, якая адбудзецца 6 красавіка, будзе абмяркоўвацца пытанне вайсковага супрацоўніцтва двух дыктатараў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

Паводле слоў Пяскова, парадак дня будзе прысвечаны актуальным пытанням развіцця так званай саюзнай дзяржавы, але пры неабходнасці там могуць узняць і тэму бяспекі.

Так ён адказаў на пытанне, ці плануюцца падчас пасяджэння асобныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна і ці будзе на іх абмяркоўвацца размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.

- Тым больш тэма ў сувязі з вядомымі падзеямі, у сувязі з непрыязным асяроддзем нашых краін з'яўляецца вельмі актуальнай, - заявіў спікер Крамля.

Апошнія навіны