BE RU EN

Заўважаная ў Менску ўкраінская бульба выявілася пакістанскай

  • 28.03.2023, 14:28

Яе заўважылі ў «Еўраопце».

Заўважаная ў Менску ўкраінская бульба выявілася пакістанскай. Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Доме прэсы паведаміла начальніца ўправы арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.

Цэтлік з пазначэннем Украіны ў якасці краіны паходжання бульбы заўважылі ў адной з крам «Еўраопта».

Сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы пытанне пра бульбу задалі Мельнікавай.

«Учора падчас жывога эфіру на Сталічнай тэлевізіі выступаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю, яму задавалі гэтае ж пытанне і паказвалі выяву. Падчас правядзення гэтай тэлеперадачы мы здалелі высветліць, што гэта далёка не ўкраінская бульба. Гэта была свежая бульба з Пакістана. Так, яна не ўкраінская», - сказала яна.

Апошнія навіны