BE RU EN

Уначы расейцы выпусцілі па Украіне 15 дронаў-камікадзэ

  • 28.03.2023, 9:28

14 з іх збіты ўкраінскімі сіламі СПА.

У ноч 28 сакавіка Расея нанесла масаваную атаку па Украіне іранскімі дронамі-камікадзэ. У Генштабе УСУ удакладнілі, што ўсяго расейцы выпусцілі 15 ударных беспілотнікаў Shahed. Амаль усе з іх збілі ўкраінскія сілы СПА.

«Уначы, для нанясення авіяўдараў, супраціўнік задзейнічаў 15 ударных БПЛА тыпу «Шахед-136». 14 з іх знішчаны нашымі абаронцамі. Імавернасць нанясення далейшых ракетных і авіяцыйных удараў застаецца высокай па ўсёй тэрыторыі Украіны», - адзначылі ў Генштабе.

Пры гэтым, са слоў кіраўніка Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргея Папко, у паветранай прасторы сталіцы супрацьпаветраная абарона збіла 12 БПЛА Shahed.

Апошнія навіны