BE RU EN

Расейскія мэдыі: Лукашэнку будуць скідаць ахвотнікі з NATO і беларускія патрыёты

  • 28.03.2023, 11:24

Рэжым стаіць у балоце.

Расейскі прапагандысцкі сайт «Свободная пресса» малюе сцэнары будучыні для рэжыму Лукашэнкі. Сярод магчымых рызык для ўзурпатара рэсурс называе вызваленчы паход беларускіх патрыётаў пры падтрымцы ахвотнікаў з NATO.

Выданне піша пра небяспеку з боку "літоўскіх, польскіх, украінскіх нацыяналістаў і беларускіх патрыётаў".

«Улада ў РБ стаіць на нагах. Але стаіць яна ў балоце», - кажа адзін з суразмоўцаў рэсурсу.

Таксама сярод небяспек для рэжыму называецца беларускі супраціў.

"Шмат хто з іх вядзе асабовую вендэту супраць рэжыму Лукашэнкі", — падсумаваў расейскі сайт.

Даўней сайт Charter97.org пісаў, што кіраўнік МУС Кубракоў палохае Лукашэнку гвалтоўным захопам улады.

Апошнія навіны