BE RU EN

МАРТ: Кошты ў Беларусі растуць ва ўстаноўленых параметрах

  • 27.03.2023, 21:57

Больш за ўсё падаражэлі памідоры.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведамілі, што кошты ў Беларусі растуць ва ўсталяваных параметрах. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТВ сказаў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў.

З ягоных слоў, даручэнне Лукашэнкі ўзяць пад кантроль цэнаўтварэння, выпрацаваўшы пры гэтым новую сістэму, якая ўвасобілася ў пастанову Саўміна №713, рэальна «працуе».

- Кошты, калі і растуць, то ва ўсталяваных параметрах.

У сваю чаргу, намесніца старшыні Федэрацыі прафзвязаў Алена Манкевіч адзначыла, што якраз былі падведзены вынікі месячнага маніторынгу коштаў, якія паказалі, што менавіта адбываецца ў краіне з коштамі.

- Адзінае, што было вельмі цікава - гэта на 31% падаражэлі памідоры. Але на 32% патаннелі агуркі, па нашым маніторынгу.

Апошнія навіны