BE RU EN

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна

  • 27.03.2023, 20:36

Падазроны праводзіў разведку аб'ектаў, звязаных з Узброенымі сіламі Польшчы.

У Польшчы затрымалі мужчыну, які абвінавачваецца ў працы на беларускія спецслужбы, паведамляе Вайсковая контрразведка Польшчы.

Затрыманне адбылося 1 сакавіка. Акруговы суд Любліна абраў яму меру стрымання ў выглядзе арышту на 3 месяцы. Грамадзянства затрыманага не ўдакладняецца.

«Мужчыне выставілі абвінавачанне ў ажыццяўленні шпіёнскай дзейнасці на карысць беларускай разведкі. Сабраныя матэрыялы сведчаць, што падазраваны праводзіў разведку аб'ектаў, важных для бяспекі Рэспублікі Польшча, у тым ліку звязаных з Узброенымі сіламі Польшчы», - гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

З пачатку ўварвання Расеі ва Украіну польскія спецслужбы затрымалі 20 чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве на беларускую або расейскую разведку.

Нагадаем, 15 сакавіка ў Польшчы заявілі аб раскрыцці шпіёнскай сеткі, якая збірала інфармацыю аб перавозках зброі ва Украіну і рыхтавала дыверсіі на чыгунцы. Было затрымана дзевяць чалавек, сярод якіх трое беларусаў.

Апошнія навіны