BE RU EN

Парламент Вугоршчыны ратыфікаваў сяброўства Фінляндыі ў NATO

  • 27.03.2023, 20:16

Пытанне сяброўства Швецыі ў NATO вугорскія дэпутаты разгледзяць «пазней».

27 сакавіка парламент Вугоршчыны большасцю галасоў падтрымаў намер Фінляндыі ўступіць у NATO. Пра гэта паведаміла выданне 24.hu.

За ўступленне Фінляндыі ў NATO прагаласавалі 182 дэпутаты, супраць - шэсць. Яшчэ 11 парламентарыяў не бралі ўдзел у галасаванні.

Выданне піша, што першапачаткова меркавалася, што парламент будзе галасаваць і за ўступленне Фінляндыі ў NATO, і за ўступленне Швецыі ў NATO, аднак у парадак дня 27 сакавіка дэпутаты вынеслі пытанне толькі аб Фінляндыі. Прычыну не патлумачылі, падкрэслілі ў 24.hu.

Euronews адзначае, што пытанне сяброўства Швецыі ў NATO вугорскія дэпутаты разгледзяць «пазней».

Вугоршчына была перадапошняй краінай, якая павінна была ўхваліць сяброўства Фінляндыі ў NATO. Апошняй гэта павінна зрабіць Турцыя. Чакаецца, што Генеральная асамблея парламента Турцыі адобрыць законапраект да парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у краіне 14 траўня.

Апошнія навіны