BE RU EN

Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ўкраінскіх войскаў у Запарожскай вобласці

  • 27.03.2023, 16:38

Рыхтуецца наступ?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Запарожскай вобласці.

Аб гэтым ён паведаміў у тэлеграм-канале.

«Запарожская вобласць. Перадавыя пазіцыі. Маю гонар сёння быць тут, побач з нашымі вайскоўцамі. Дзякую кожнаму нашаму ваяру за абарону Украіны, нашага суверэнітэту, нашых гарадоў, нашых дзяцей. Мы абавязкова пераможам», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Мяркуючы па відэа, Зяленскі ўручыў абаронцам Украіны дзяржаўныя ўзнагароды.

Апошнія навіны