BE RU EN

Дырэктара вялікай беларускай кампаніі судзілі за ўдзел у пратэстах

  • 27.03.2023, 15:54

У турме на Акрэсціна ён прабыў не менш за 60 дзён.

Дырэктар кампаніі "Авангард Лізінг" Антон Андрэнка знаходзіўся ў зняволенні з восені 2022 года. Яго і некалькіх супрацоўнікаў фірмы затрымалі пасля ператрусу, праведзенага "паводле даносу неабыякавых грамадзян", піша праваабарончы цэнтр "«Вясна».

Мінімум чатыры разы яму прысуджалі адміністрацыйны арышт, у турме на Акрэсціна ён прабыў не менш за 60 дзён. Пасля на мужчыну завялі крымінальную справу.

Да суда Антон Андрэнка знаходзіўся пад вартай у следчым ізалятары-1 у Менску. 13 сакавіка над ім пачаўся судовы працэс. Суддзя Марына Клімчук асудзіла яго на 2,5 года "хатняй хіміі".

Апошнія навіны