BE RU EN

Карта вайны ва Украіне: брытанская выведка абнавіла звесткі аб сітуацыі на фронце

  • 27.03.2023, 15:11

Эпіцэнтрам баявых дзеянняў застаецца Бахмуцкі кірунак.

Расейскія войскі спрабуюць прасунуцца на ўсходзе Украіны, аднак Узброеныя сілу Украіны стрымліваюць намеры супраціўніка. Істотнае прасоўванне ворага не зафіксавана. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Мінабароны Брытаніі.

Са звестак брытанскай карты, эпіцэнтрам баявых дзеянняў застаецца Бахмуцкі кірунак. Баі вядуцца ў горадзе, а таксама наваколлях.

Акрамя таго, акупанты ўзмацнілі атакі паблізу Мар'інкі і Аўдзееўкі. Апошнюю расейскія войскі спрабуюць акружыць. Таксама баі ідуць каля Вуглядара, хаця наступ ворага на гэтым адцінку фронту крыху аслаб.

На Ліманска-Купянскім кірунку ўзмацніліся артылерыйскія двубоі. Акупанты выкарыстоўваюць больш браняванай тэхнікі.

Расейскія войскі таксама абстрэльваюць населеныя пункты ўздоўж усёй лініі фронту як на ўсходзе, так і на поўдні Украіны.

Апошнія навіны