BE RU EN

Беларусы Паўднёвай Фларыды адсвяткавалі Дзень Волі

  • 27.03.2023, 14:20

Фотафакт.

25 сакавіка беларуская дыяспара ў Паўднёвай Флорыдзе святкавала Дзень Волі.

«Бел-чырвона-белая сімволіка не толькі нагадвае людзям пра гістарычныя падзеі - яна становіцца сімвалам выказвання сваёй палітычнай пазіцыі. У выніку рэпрэсій, учыненых уладамі Беларусі, многія тысячы беларусаў вымушаны былі з'ехаць з краіны. Аднак Дзень Волі быў і будзе адным з найважнейшых дзён у жыцці беларусаў ва ўсіх краінах свету», - распавялі сайту Charter97.org беларусы Паўднёвай Фларыды.

На святочным канцэрце выступалі: Галіна Бацюшка з Кліўленда, дэлегатка I з'езда беларусаў свету, паэтка, а таксама лаўрэатка міжнародных конкурсаў, удзельніца тэлепраекта The Voice, фіналістка ўкраінскага адбору «Еўравізіі» Таццяна Бранцава са сваімі вучнямі.

Арганізатарамі імпрэзы выступілі Паўднёва-Фларыдскае аддзяленне Беларуска-амерыканскай асацыяцыі BAZA, Паліна Чарняк, Сяргей Чарняк і Зміцер Багацішчаў, а таксама актывісты Згуртавання беларусаў у ЗША «Zmagar» Ігар Савасцеенка, Кірыл Войцік і Лукас Стыліядіс.

Апошнія навіны