BE RU EN

Паляўнічыя на Пуціна: каго зараз павінен баяцца кіраўнік Крамля

  • 27.03.2023, 11:16

BILD называе гэтыя імёны.

Пасля таго, як Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна, экспэрты пачалі спрачацца, наколькі гэта небяспечна для расейскага прэзідэнта. У той жа час паўстала пытанне, хто будзе адказваць за збор довадаў, неабходных для прыцягнення Пуціна да адказнасці. BILD называе гэтыя імёны.

Генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін. Яго ўважаюць за перакананага прыхільніка спецыяльнага трыбунала для расейскіх вайсковых злачынцаў - ад Уладзіміра Пуціна і ніжэй. Косцін прапануе правесці працэс па аналогіі з Нюрнбэргскім, на якім судзілі нацысцкіх лідараў.

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан. Ён ужо ўзначальваў расследаванне вайсковых злачынстваў, учыненых ІДІЛ. Гаворачы аб вайне ва Украіне, Хан адзначае, што гэты канфлікт прывядзе да вяртання сістэмы трыбуналаў.

Кіраўнік брытанскай выведслужбы MI6 Рычард Мур. Галоўная спецслужба Вялікабрытаніі, якой кіруе Мур, збірае і дакументуе тысячы сведчанняў аб злачынствах, як мяркуецца, учыненых расейскім войскам. Менавіта брытанская выведка штодзень публікуе зводкі аб сітуацыі на фронце.

Заснавальнікі The Clooney Foundation for Justice Джордж і Амаль Клуні. За час вайны ва Украіне фонд амерыканскага актора і яго жонкі стварыў каманду для збору судовых довадаў аб ваенных злачынствах. Пасля, як мяркуецца, яны будуць скарыстаныя ў судзе.

Кіраўнік Федэральнага ведамства ў крымінальных справах ФРГ Хольгер Мюнх. Яго супрацоўнікі супольна з ведамствамі з іншых краін праводзяць расследаванні аб фінансавых схемах Крамля, а таксама, напрыклад, аналізуюць перахопленыя размовы расейскіх салдат, якія ваююць ва Украіне.

Дарадца эстонскіх спецслужбаў Эрык-Нійлес Крос. Ён узначальваў эстонскія спецслужбы з 1995 да 2000 год, таму лічыцца адным з найлепшых экспэртаў у Расеі.

Апошнія навіны