BE RU EN

Магутныя выбухі прагрымелі ў акупаваных Мелітопалі і Марыюпалі

  • 27.03.2023, 9:50

Пацярпелі казармы расейскіх вайскоўцаў.

У часова акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці прагрымелі некалькі выбухаў, паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.

«У акупантаў у Мелітопалі «нічога не адбываецца». У горадзе прагрымела ўжо некалькі выбухаў», - напісаў ён у Telegram.

Са слоў мэра, «што палае ў ворага» гэтым разам, высвятляюць.

«Чакаем добрых навін ад УСУ», - дадаў ён.

Фёдараў удакладніў, што выбух адбыўся каля кавярні «Джокер» ля варожых казармаў.

Паводле ягоных звестак, пацярпеў будынак, дзе размяшчаліся сілавыя акупацыйныя органы РФ.

Акрамя таго, у панядзелак, 27 сакавіка, у Марыюпалі Данецкай вобласці таксама раздаюцца выбухі.

Пра гэта паведамляе ў Telegram дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.

«Марыюпаль. Добрай раніцы пачынаецца з Прыморскага раёна. Выбух», - распавёў ён.

Апошнія навіны