BE RU EN

Палітолаг: Лукашэнка разумее толькі мову сілы

  • 27.03.2023, 9:44

Гарбатага выправіць толькі магіла.

Палітолаг і гісторык Аляксандр Фрыдман у сваім Telegram-канале пракаментаваў заяву кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля аб тым, што Брусэль увядзе новыя санкцыі супраць рэжыму ў Менску:

- Лукашэнка разумее толькі мову сілы, а пагрозы на яе не дзейнічаюць. Ангела Мэркель можа пацвердзіць гэтую тэзу на цэлым шэрагу асабістых прыкладаў. Але ў кіраўніцтве ЕЗ гэтую вялікую праўду ўсё яшчэ не ўразумелі (ці не хочуць уразумець): Уршуля фон дэр Ляен пагражала Лукашэнку новымі санкцыямі, якія так у выніку і не былі прынятыя. Цяпер эстафетную палачку пераняў Жазэп Барэль, які заклікае ўлады Беларусі адмовіцца ад размяшчэння ядзернай зброі і тым самым пазбегнуць новых санкцый.

Калі б Барэль больш цікавіўся Беларуссю, то ён бы ведаў, што 1) такія пытанні не знаходзяцца ў кампетэнцыі Лукашэнкі і што 2) гарбатага (калі ўвогуле) выправіць толькі магіла.

Апошнія навіны