BE RU EN

МЗС Польшчы: Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі павялічвае пагрозу ў Еўропе

  • 26.03.2023, 21:01

Варшава асуджае пастанову Пуціна аб ядзернай зброі.

Міністэрства замежных спраў Польшчы моцна скрытыкавала заяву расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб тым, што Масква размесціць ядзерную зброю ў Беларусі.

Пра гэта паведамляе PAP.

"Мы асуджаем гэта ўзмацненне пагрозы міру ў Еўропе і ва ўсім свеце", - заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Лукаш Ясіна.

Нагадаем, напярэдадні расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што нібыта на просьбу кіраўніка беларускага рэжыму Лукашэнка наважыў размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.

Апошнія навіны