BE RU EN

Барэль прыстрашыў рэжым Лукашэнкі санкцыямі за размяшчэнне ядзернай зброі

  • 26.03.2023, 18:06

Размяшчэнне рэжымам расейскай ядзернай зброі пагражае еўрапейскай бяспецы.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль прыстрашыў Беларусь санкцыямі за размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі.

«Размяшчэнне Беларуссю расейскай ядзернай зброі азначала б безадказную эскалацыю і пагрозу еўрапейскай бяспецы. Беларусь усё яшчэ можа спыніць гэта, гэта іх выбар. ЕЗ гатовы адказаць далейшымі санкцыямі», - напісаў ён у твітэры.

Нагадаем, учора ў эфіры тэлеканала «Расія 24» прагучала заява прэзідэнта Расеі Пуціна аб адкрыцці сховішча тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі 1 ліпеня 2023 года. Кантроль над ТЯЗ будзе ажыццяўляць расейскі бок. Прадстаўнік Дзярждэпартамента Ведант Патэль заявіў, што ЗША не бачыць прычын карэктаваць сваю ядзерную стратэгію ў сувязі з заявай. Міністэрства замежных спраў Нямеччыны заявіла аб «далейшай спробе ядзернага запалохвання» Украінскае МЗС запатрабавала склікаць Раду бяспекі ААН і звярнулася да беларусаў з просьбай не дапусціць размяшчэння.

Апошнія навіны