Лукашэнка аўтаматычна стаў мішэнню №1
- 26.03.2023, 12:32
Дыктатар з дробнай стрэмкі ператварыўся ў вялікі фурункул.
Аўтары тэлеграм-канала «Нік і Майк» пракаментавалі заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядравай зброі:
- Сімптаматычна, што пра тактычную ядравую зброю ў Беларусі заявіў недакурак. Бо менавіта ён гаспадар зброі і чырвонай кнопкі. Сіняпальцаму сінягубу гэтыя планы не прынясуць ні бяспекі, ні незалежнасці.
Чарговы раз яму прадэманстравалі яго поўную залежнасць. І няхай нікога не бянтэжыць фармулёўка «на просьбу беларускага боку». Гэтак жа раней было на просьбу афганскіх, сірыйскіх і нават казахскіх сяброў. З сяброўскіх вайсковых абдымкаў выбраліся толькі казахі.
Сховішча тактычных набояў аўтаматычна становіцца мішэнню нумар 1. У гэтым плане бяспека хутчэй сыходзіць у плоскасць адмоўных значэнняў. Але сіняпальцага сінягуба турбуюць толькі ўласныя іржавыя яйкі, а не бяспека беларусаў.
Адначасова мы канстатуем бесперспектыўнасць якіх-небудзь перамоў з сіняпальцым васалам. Ён відавочна ўжо нічога не вырашае. Стратэгіям уцягвання або адрыву адназначна прыйшоў канец. Роўна як і мантрам-патрабаванням вывесці войскі.
Дыктатар з дробнай стрэмкі ператварыўся ў вялікі фурункул.