BE RU EN

Амерыканскія аналітыкі раскрылі план Пуціна ў ядравай зброі ў Беларусі

  • 26.03.2023, 11:14

Лукашэнка актыўна падыгрываў Крамлю.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, магчыма, меў намер размясціць расейскую ядравую зброю ў Беларусі яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Пра гэта паведамляюць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Але пасля расейскі дыктатар наважыў сумясціць размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі з пачаткам новай інфармацыйнай кампаніі ў запалохванні Украіны і краін ЕЗ.

Раней Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Расеі размясціць ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі яшчэ 30 лістапада 2021 года, а ў лютым 2022 года дыктатар скасаваў канстытуцыйны пункт, які замацоўвае нейтральны статус Беларусі.

У студзені і лютым 2022 года эксперты ISW прагназавалі, што Пуцін можа паспрабаваць размясціць тактычную ці стратэгічную ядравую зброю ў Беларусі ў межах шырэйшых намаганняў у паглыбленні расейскага кантролю над Менскам.

Пуцін, магчыма, устрымаўся ад разгортвання зброі ў Беларусі ў пачатку ўварвання 2022 года, каб захаваць магчымасць размясціць яе ў рамках будучай расейскай інфармацыйнай аперацыі па маніпуляванні Захадам.

Апошнія навіны