BE RU EN

Ганчарэнка: Лукашэнка – маленькі сабачка Крамля

  • 25.03.2023, 20:37

Беларусь фактычна акупаваная.

Украінскі народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка ў сваім Telegram-канале пракаментаваў заяву Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі:

– Ну што, Беларусь не акупаваная Расеяй? Усё добра? Спачатку ён пасылае войскі РФ з тэрыторыі Беларусі, пасля ён размяшчае там уласную ядзерную зброю. Адчувае сябе, як у сябе дома.

Памятаеце, у Лукашэнкі быў маленькі сабачка, якога ён вазіў паўсюль за сабой. А ў Пуціна ў ролі такога сабачкі – сам Лукашэнка.

Апошнія навіны