BE RU EN

Баец УСУ пра Бахмут: Штурмы ўскраінаў заваленыя, вораг выдыхаецца

  • 25.03.2023, 17:33

Расейцы спрабавалі прарвацца з паўночнай і паўднёвай часткі горада.

Сітуацыя ў Бахмуце стабілізаваная. Расейцы ўсё яшчэ прадаўжаюць спробы штурмам узяць горад, але ён прыкметна аслаблены.

Пра сітуацыю расказаў у Telegram украінскі вайсковец пад нікам «Бахмуцкі дэман», які ўтрымлівае гэты кірунак.

Паводле ягоных звестак, расейцы спрабавалі прарвацца з паўночнай і паўднёвай часткі, каб закрыць Бахмут у кальцо. Аднак гэтыя атакі былі адбітыя.

«Дакладваю. Паступова расейскія акупанты выдыхаюцца. Усё, што было нашым, нашым і застаецца. Штурмы з ускраіны ў расейцаў заваленыя, бітва за Храмовае на нашу карысць, за Іванкіўскае таксама. Стаім. На кантролі», – напісаў абаронца Украіны.

Апошнія навіны