BE RU EN

У «Масква-Сіці» ўспыхнуў пажар

  • 25.03.2023, 14:40

Агонь лютуе на тэрыторыі найбуйнейшага дзелавога цэнтра РФ.

На тэрыторыі маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтра «Масква-Сіці» ўзнік пажар. Пра гэта «Вечерней Москве» паведаміла крыніца ў суботу, 25 сакавіка.

Як стала вядома, пажарныя службы ўжо прыбылі на месца ўзгарання.

Абноўлена

Пазней высветлілася, што гарыць будаўнічая бытоўка.

Паводле інфармацыі СМІ, каля «Масквы-Сіці» загарэлася трансфарматарная будка. Папярэдне, ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны