BE RU EN

Лукашысты зладзілі масавы «хапун» актывістаў БСДП на Дзень Волі

  • 25.03.2023, 14:32

Затрыманні прайшлі ў Берасці, Бабруйску і Пружанах.

У Берасці, Бабруйску і Пружанах сілавікі правялі затрыманні і ператрусы ў кватэрах актывістаў БСДП. Прэс-служба партыі паведамляе, што некаторыя палітыкі застаюцца за кратамі.

У Берасці сілавікі затрымалі актывіста ЦК БСДП Валянціна Лазарэнкава. У яго доме зладзілі ператрус. Прычыны і падставы для пераследу палітыка пакуль невядомыя.

У сябра ЦК БСДП, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП Юрыя Грынявецкага таксама адбыўся ператрус. Сілавікі канфіскавалі тэхніку, партыйныя часопісы і сцяжкі з партыйнай сімволікай. Пасля ператрусу Грынявецкага забралі на допыт. Вядома, што цяпер ён на волі.

Таксама стала вядома аб затрыманні актывістаў БСДП у Пружанах Берасцейскай вобласці.

Апошнія навіны