BE RU EN

Камандзір палка Каліноўскага: Мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве!»

  • 25.03.2023, 14:13

Байцы-каліноўцы павіншавалі беларусаў з Днём Волі.

Беларусы адзначаюць 105-ю гадавіну абвяшчэння БНР. З гэтай нагоды грамадзян краіны павіншавалі байцы палка імя Кастуся Каліноўскага.

Ад імя байцоў палка Кастуся Каліноўскага з прамовай выступіў камандзір Дзяніс Прохараў з пазыўным Кіт.

«Наша агульная мэта - Беларусь. Беларусь свабодная, незалежная і дэмакратычная. Наша агульная мэта - Беларусь шчаслівая. І мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!»

Байцы палка разам з «Вольным хорам» выканалі гімн «Пагоня».

Апошнія навіны