BE RU EN

УСУ паказалі «выбуховае» знішчэнне «Града» акупантаў

  • 25.03.2023, 16:10

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі расейскую тэхніку з дапамогай дронаў.

Узброеныя сілы Украіны паказалі эпічнае відэа знішчэння варожай рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град».

Адпаведны ролік апублікаваў «Страткам УСУ» на старонцы ў Telegram, адзначыўшы, што варожую тэхніку ўдала ліквідавалі падраздзяленні Днепрапятроўскай асобнай брыгады Сіл тэрытарыяльнай абароны.

Каб «адмінусаваць» варожы «Град», украінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі дроны, зазначаецца ў публікацыі.

Апошнія навіны