BE RU EN

Палітолаг: Пуцін ездзіць у картэжы з зенітным ракетным комплексам «Панцыр»

  • 25.03.2023, 17:16

Кіраўнік РФ рыхтуецца да нападу дронаў.

У картэжы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прысутнічае ЗРК «Панцыр».

Пра гэта ў інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы інтэрнэт-выдання gordonua.com Алесі Бацман распавёў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

«Ён [Пуцін] жа ўжо ездзіць у картэжы з комплексам СПА «Панцыр», каб збіваць падлётныя дроны…патэнцыйна, – паведаміў Бялкоўскі. - Так, ужо ў картэжы ёсць «Панцыр». Два Aurus…ён жа едзе на двух аўто, каб не было вядома, у якім з іх ён сядзіць. Але гэта распаўсюджаная практыка для лідараў дзяржаваў, не толькі для яго. Ён вось ездзіць на «двух танках», картэж па горадзе, і зенітны ракетны комплекс «Панцыр».

Апошнія навіны