BE RU EN

У Менск прыляцеў загадкавы самалёт з Парыжа

  • 24.03.2023, 19:54

Што вядома?

У Менску раніцай 24 сакавіка прызямліўся таямнічы бізнэс-джэт Falcon 900EX з Парыжа. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Flightradar, паведамляе тэлеграм-канал a target="_blank" href=https://t.me/otvinta_by/1327>«АдВінта|Авіяцыя Беларусі».

«Самалёт санітарны, належыць Airlec Air Espace, найстарэйшай французскай кампаніі бізнэс-авіяцыі, якая мае шматгадовы досвед надання паслуг санітарнай авіяцыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Тэлеграм-канал таксама зазначыў, што Falcon 900EX павінен вылецець з Менска 24 сакавіка а 19:00.

Каму спатрэбілася медыцынская дапамога ў Еўразвязе - невядома. Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Нагадаем, што ў 2021 годзе, пасля раптоўнай пасадкі самалёта Ryanair у Менску Агенцтва авіяцыйнай бяспекі Еўрапейскага Звязу EASA забараніла ўсе палёты над Беларуссю. Аднак забарона не распаўсюджваецца на гуманітарныя/санітарныя барты і аварыйныя выпадкі.

Апошнія навіны