BE RU EN

У Віцебску масава звальняюць людзей, якія падпісваліся за Віктара Бабарыку

  • 24.03.2023, 14:22

Ад людзей не хаваюць, што «паступіў загад разабрацца».

Як паведамляе «Віцебская вясна», людзей звальняюць за подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на мінулых выбарах. Гэта работнікі на розных пасадах - ад прыбіральшчыцы да начальніка цэха.

Ад людзей не хаваюць, што «паступіў загад разабрацца».

Пасля выбараў звальнення «нелаяльных» супрацоўнікаў праходзяць не толькі ў сілавых органах. Вядома пра многія выпадкі, калі людзям не працягвалі кантракты за публічныя выступы супраць фальсіфікацыі і гвалту, за ўдзел у пратэстах.

Апошнія навіны