BE RU EN

Мядзведзеў заявіў аб паходзе на Львоў

  • 24.03.2023, 14:20

Тым часам расейскае войска безнадзейна загразла пад Бахмутам.

Намеснік сакратара Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што для дасягнення «мэт спецаперацыі» войска РФ можа пайсці не толькі на Кіеў, але і на Львоў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расейскім прапагандыстам, паведамляе «Украінская праўда».

«Тут нельга выключаць нічога. Калі да Кіева трэба дайсці - значыць, трэба ісці ў Кіеў, калі да Львова - значыць, трэба ісці да Львова», - сказаў Мядзведзеў.

«У шырокім сэнсе гэтага слова (трэба) стварыць санітарную паласу», - сказаў расейскі чыноўнік.

Адзначым, што пакуль намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ робіць такія заявы, расейскае войска безнадзейна загразла на ўсходзе Украіны пад Бахмутам.

Апошнія навіны