BE RU EN

СМІ: HіMARS «накрылі» базу войскаў РФ у Горлаўцы

  • 24.03.2023, 13:59

Уначы места скалануў магутны выбух.

У Горлаўцы ў Данецкай вобласці ўночы ў пятніцу, 24 сакавіка, грымнулі выбухі. Гэтае паселішча захопленае акупантамі ў выніку расейскай узброенай агрэсіі з 2014 года.

Аб гэтым паведамілі мясцовыя каналы ў Telegram. Як адзначаецца, мяркуецца, што абаронцы Украіны зладзілі расейскім акупантам магутную «бавоўну». Захопнікам магло прыляцець "вітанне" ад рэактыўнай сістэмы залпавага агню HіMARS, піша obozrevatel.com.

Паводле звестак відавочцаў, грымнуў магутны выбух. На апублікаваных у сеціве кадрах відаць, што пасля гэтага пачаўся моцны пажар.

Афіцыйна звесткі што да "бавоўны" ў акупаванай Горлаўцы ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны пакуль не каментавалі.

«Няўжо расейцы зноў не там «курылі»? Чакаем падрабязнасці ад Генеральнага штаба!» - напісалі на канале «Мы Украіна».

Адзначым, што напярэдадні «бавоўна» здарылася ў акупаваным Расеяй Данецку. У выніку выбухаў, якія прагучалі ў горадзе, знішчаны склад баявых прыпасаў і асабовы склад ворага.

Апошнія навіны