BE RU EN

УСУ бяруць у аперацыйны «капкан» расейскія войскі пад Бахмутамтом

  • 24.03.2023, 8:47

У атачэнне можа патрапіць уся групоўка ПВК "Вагнер".

Расея пачала нечакана перакідваць свае войскі на новы кірунак. Здаецца, вораг плануе стварыць "новы Бахмут", бо менавіта гэта нагадваюць яго дзеянні каля Аўдзееўкі.

Гэтую сітуацыю для «24 канала» пракаментаваў палкоўнік УСУ ў запасе, вайсковы эксперт і лётчык-інструктар Раман Світан.

Расейцы раптоўна перакідваюць войскі

Цяпер расейцы пільна перакідваюць войскі на кірунак Аўдзееўкі. Улада нават заклікала цывільных асоб неадкладна выязджаць з места.

Суразмоўца растлумачыў, што першачарговая задача расейцаў на Аўдзееўскім кірунку - адсунуць украінскія войскі ад места. Бо адсюль украінская артылерыя можа сягаць нават у Данецк і Макееўку.

«Уся Данецкая агламерацыя пад ударам артылерыі. Для іх гэта вельмі балюча, бо размясціцца ні ў месце, ні ў прадмесці яны не могуць. Таму і спрабуюць адсунуць наш гарнізон”, – патлумачыў Раман Світан.

Праўда, расейцы спрабуюць гэта зрабіць ужо 9 гадоў вайны. Зрэшты, нічога не выходзіць, бо места размешчанае на ўзвышшы, а мяжа абароны на гэтым кірунку пабудаваная вельмі пісьменна.

Аўдзееўка, баявыя дзеянні

Афіцэр таксама патлумачыў шэраг прычын, чаму расейцам так і не выпадае захапіць Аўдзееўку ці хаця б узяць места ў атачэнне:

«Раўнінная мясцовасць вакол - напрыклад, Данецкі аэрапорт, размешчаны паміж Данецкам і Аўдзееўкай. Самое ж места размешчанае на ўзвышшы;

немагчымасць адцяць шляхі забеспячэння - за 9 гадоў тут існуе ўжо вельмі шмат механізмаў забеспячэння баявымі прыпасамі і вайсковай амуніцыі;

складаная мясцовасць Карлаўскага вадасховішча - адзін з берагоў тут вельмі высокі, і яго займае ўкраінская артылерыя, якая кантралюе і абараняе абшар ад атачэння.

Тамака за апошні год прыстраляны ўжо кожны хмыз. Артылерыста можна нават не будзіць - ён у сне ва ўсякае месца пакладзе неабходную колькасць набояў», - перакананы палкоўнік запасу.

Контрнаступ пачнецца ў Бахмуце?

Гетман Наземных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што расейцы марнуюць значныя сілы ў Бахмуце, і неўзабаве ўкраінскія вайскоўцы гэтай магчымасцю скарыстаюцца.

Раман Світан падкрэслівае, што расейцы наважылі праводзіць свае наступальныя дзеянні ў вельмі нязручны момант. Усё таму, што ўзімку не было моцных маразоў, а вясна пачалася з дажджоў.

«Глеба вільготная, тэхніка як след прайсці не можа. Таму гэтыя ўсе наступальныя дзеянні расейцы збольшага праводзяць за кошт жывой сілы, а яна мае такую праблему - яна можа знясільвацца», - тлумачыць Раман Світан.

Паводле ягоных слоў расейцы могуць спрабаваць наступаць месяц-паўтара, але пасля гэтага ўжо банальна не вытрымае чалавечы арганізм. Менавіта гэты момант УСУ цяпер могуць злавіць.

«Пры гэтым, калі стане ўжо сушэй, можна будзе наступаць, выконваць шырокамаштабныя наступальныя дзеянні. Але наўрад мы гэта будзем рабіць у лоб тым расейскім войскам, якія цяпер спрабуюць ціснуць на Бахмут», – акцэнтуе палкоўнік УСУ.

Ён прапануе два іншыя перспектыўныя кірункі для контрнаступу ўкраінскіх войскаў:

з Белагораўкі на Бахмут,

з Белагораўкі на Папасную.

Бахмут, кірункі наступу

Вайсковы эксперт перакананы, што расейцы самі ж стварылі перадумовы для аперацыйнага атачэння іхніх сіл каля Бахмута. Бо з Белагораўкі да Бахмута толькі крыху больш за 20 кіламэтраў.

«Усякі рух на 10 кіламэтраў з Бахмута, на 10 кіламэтраў на паўднёвы захад ад Белагораўкі – гэта пагроза атачэння ўсёй ПВК «Вагнер». Яны гэта выдатна разумеюць», - заявіў Раман Світан.

Гэтак жа гэта разумеюць і генералы ўкраінскага войска. Таму толькі і чакаюць зручнага моманту - каб выйсці на танках і працаваць ужо не толькі па дарогах з цвёрдым пакрыццём, але і ў палях.

Апошнія навіны