BE RU EN

«Белсат» пакажа анлайн мітынгу-канцэрту з Дня Волі ў Варшаве

  • 23.03.2023, 21:54

25 сакавіка беларусы адсвяткуюць 105-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР.

У Варшаве 25 сакавіка пройдзе святочны мітынг-канцэрт да 105-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. «Белсат» выступіў галоўным партнёрам святкавання акцыі, якая пачнецца а 17:00 (15:00 паводле беларускага часу).

У мерапрыемстве возьмуць удзел беларускія палітыкі, актывісты і вядомыя музыкі: Atesta, 23:34, Дом сувязі, Lity Taler, Dzieciuki, NRM.by, Сяргей Доўгушаў, Shuma, Пётр Клюеў, Ketevan.

«Белсат» будзе весці анлайн-трансляцыю падзеі.

Апошнія навіны