BE RU EN

Пад Бахмутам ліквідаваны падпалкоўнік з Масквы

  • 23.03.2023, 18:22

Акупант пайшоў па грошы ў ПВК «Вагнер».

Пад Бахмутам ліквідаваны найміт расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» падпалкоўнік запасу Андрэй Міхайлавіч Смірноў 1974 года нараджэння, жыхар Масквы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter паведаміў блогер з акупаванага Данецка Necro Mancer, які адсочвае некралогі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі, ведамасных медыя-рэсурсах і сацыяльных сетках.

Кім менавіта служыў Смірноў у ПВК «Вагнер», невядома, але, мяркуючы па яго фатаграфіі, на пенсію ён пайшоў з сістэмы міністэрства ўнутраных спраў РФ.

Апошнія навіны