BE RU EN

На Менскім заводзе супрацоўнікаў звольнілі за адмову ўступіць у праўладны прафсаюз

  • 23.03.2023, 16:11

Яны ўжо былі ў незалежным прафзвязе РЭП.

На Менскім заводзе «Тэрмапласт» двух новых супрацоўнікаў звольнілі з працы ў першы ж дзень за адмову ўступіць у афіцыйны прафсаюз, піша «Наша Нiва».

Спачатку намесніца дырэктара ў ідэалогіі прапанавала добраахвотна запісацца ў прафсаюз. Калі ж пачула іх аргументы, што тыя ўжо з'яўляюцца сябрамі незалежнага прафзвязу РЭП, кіраўнікі якога знаходзяцца за кратамі, то паведаміла, што працаваць з такой пазіцыяй на прадпрыемстве нельга, хаця заводу і бракуе спецыялістаў-наладчыкаў.

У прыватнай гутарцы ідэолаг тлумачыла супрацоўнікам, што прафсаюз - гэта не яе капрыз, а загад на ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах.

Апошнія навіны