BE RU EN

Прэзідэнт Фінляндыі падпісаў закон аб уступленні ў NАТО

  • 23.03.2023, 15:18

Гэта стала фінальным крокам для ўступлення краіны ў альянс.

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ падпісаў закон аб уступленні краіны ў NАТО. Адпаведную трансляцыю паказала фінская тэлевізія.

«Прэзідэнт падпісаў прапанову ўрада аб зацвярджэнні дамовы NАТО і Пагаднення аб статусе арганізацыі NАТО, нацыянальных прадстаўнікоў і міжнароднага персаналу», — вынікае з парадку дня пасяджэння. Гэта стала фінальным крокам для ўступлення краіны ў альянс.

Варта адзначыць, што мінулую пятніцу прэзідэнт Турцыі Раджап Таіп Эрдаган абвясціў, што краіна надумала пачаць працэс ратыфікацыі сяброўства Фінляндыі ў вайсковым альянсе.

У сваю чаргу парламент Вугоршчыны павінен прагаласаваць аб заяўцы Фінляндыі 27 сакавіка.

Апошнія навіны