BE RU EN

Украінскія вайскоўцы разбілі тэхніку РФ у раёне Сватава і Крамянной

  • 23.03.2023, 14:44

Байцы скарэктавалі ўдар з дапамогай аэравыведкі.

У Луганскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы працягваюць знішчаць тэхніку і асабовы склад расейскага акупацыйнага войска. Чарговая адзінка варожай бранятэхнікі была ліквідаваная ў раёне трасы Крамянная-Сватава.

Байцы скарэктавалі ўдар з дапамогай аэравыведкі. Пра гэта паведамляе 1-я Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння імя Івана Багуна.

Байцы спецпадраздзялення аэравыведкі «Дзікі Бджолі» скарэктаваў аперацыю знішчэння расейскай бранятэхнікі.

Па варожай тэхніцы быў нанесены кропкавы ўдар, у выніку чаго БМП ператварылася ў груду падпаленага металалому.

«Скарэктавалі аперацыю байцы спецпадраздзялення аэравыведкі «Дзікі Бджолі» 518 АБСпП 1-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Івана Багуна», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны