BE RU EN

Сырскі: «Вагнер» знясільваецца пад Бахмутам, і УСУ неўзабаве скарыстаюцца выпадкам

  • 23.03.2023, 10:20

Разгром расейцаў будзе ісці паводле сцэнару аперацый пад пад Кіевам, Харкавам, Балаклеяй і Купянскам.

Расейскае войска не пакідае спроб узяць Бахмут Данецкай вобласці, дзе ўведзеныя ў дзеянне збольшага найміты ПВК "Вагнер". РФ марнуе вялікія сілы на гэтым адцінку фронту, і УСУ не прамінуць скарыстацца тым, што акупанты "высільваюцца", як гэта было, напрыклад, пад Кіевам і пад Харкавам.

Аб гэтым заявіў начальнік Наземных войскаў генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі, піша РБК-Украіна са спасылкай на ягоны Telegram.

«Агрэсар не пакідае надзеі за ўсякую цану ўзяць Бахмут, нягледзячы на страты ні ў жывой сіле, ні ў тэхніцы. Асноўнымі сіламі РФ на гэтым кірунку з'яўляюцца прадстаўнікі ПВК "Вагнер", – расказаў ён.

Паводле слоў Сырскага, не шкадуючы нічога, акупанты "марнуюць значныя сілы і высільваюцца".

«Неўзабаве мы скарыстаемся гэтай магчымасцю, як у свой час рабілі гэта пад Кіевам, Харкавам, Балаклеяй і Купянскам», - сказаў генерал.

Апошнія навіны