BE RU EN

Кітай занерваваўся праз уваходжанне ракетнага эсмінца ЗША ў акваторыю Парасельскіх выспаў

  • 23.03.2023, 9:15

Кітайскае камандаванне заявіла аб «парушэнні суверэнітэту».

Эсмінец ЗША з кіраванымі ракетамі Benfold увайшоў у тэрытарыяльныя воды Кітая каля архіпелага Сіша (кітайскі назоў Парасельскіх выспаў, іх прыналежнасць аспрэчваюць Кітай і В'етнам).

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Паўднёвай зоны баявога камандавання Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) Цянь Цзюньлі, перадае кітайскае Мінабароны.

Паводле ягоных слоў, ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы НВАК вялі назіранне за суднам, а таксама зрабілі папярэджанне аб неабходнасці пакінуць рэгіён.

Цзюньлі заявіў, што «дзеянні ЗША сур'ёзна парушылі суверэнітэт і бяспеку Кітая».

Апошнія навіны