BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з жонкай Алеся Бяляцкага

  • 22.03.2023, 21:25

Анджэй Дуда паабяцаў падтрымліваць беларусаў.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сёння сустрэўся з Наталляй Пінчук, жонкай лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, асуджанага нядаўна на 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамілі ў канцылярыі польскага прэзідэнта, Анджэй Дуда выказаў удзячнасць і павагу стойкай пазіцыі Алеся Бяляцкага, які шмат гадоў змагаецца за правы чалавека ў Беларусі. Ён таксама запэўніў Наталлю Пінчук у нязменнай падтрымцы Польшчай беларускага народа і ягонага законнага імкнення жыць у вольнай дэмакратычнай дзяржаве.

Учора Наталля Пінчук сустрэлася з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Апошнія навіны