BE RU EN

Блінкен: Краіны Еўропы павінны арыштаваць Пуціна і перадаць у суд

  • 22.03.2023, 21:20

Нядаўна Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт прэзідэнт РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, якую прыводзіць CNN.

«Я думаю, што любы, хто з'яўляецца бокам у судзе і мае абавязкі, павінен выконваць іх», – заявіў Блінкен.

Дзяржсакратар не стаў гаварыць, ці перададуць улады ЗША прэзідэнта Расеі Міжнароднаму крымінальнаму суду, калі ён прыедзе ў гэтую краіну. Ён зазначыў, што ЗША не з'яўляюцца бокам у судзе.

«Я не думаю, што ў яго ёсць нейкія планы прыехаць сюды ў найбліжэйшы час», – дадаў Блінкен.

CNN паведамляе, што Пуцін у апошнія гады практычна не выязджаў за межы РФ, а ў ЗША ён не ездзіў з 2015 года.

Апошнія навіны