BE RU EN

SpaceX паказала, як Зямля выглядае з космасу

  • 22.03.2023, 20:48

Відэа.

Кампанія SpaceX апублікавала ў Twitter відэа, на якім паказана, як Зямля выглядае з космасу.

У твіце паказана, што відэа было знятае з верхняй ступені ракеты Falcon 9 падчас місіі пасля запуску спадарожнікаў SES-18 і SES-19 на геасінхронную перасадачную арбіту (гэта арбіта спадарожніка, які верціцца вакол Зямлі).

Space.com тлумачыць, што відэа знятае на вышыні блізу 22 200 міляў (35 700 км) ад Зямлі. Гэтыя кадры "далучыліся" да мноства іншых захапляльных выяваў Зямлі, зробленых з космасу, адзначыла выданне. Самы вядомы такі здымак "Блакітны мармур" быў зроблены ў снежні 1972 года місіяй "Апалон-17" падчас палёту на Месяц.

Партал мяркуе, што кадры, знятыя Falcon 9, "нагадваюць нам пра прыгажосць і крохкасць нашай блакітнай мармуровай планеты".

Спадарожнікі SES-18 і SES-19 ракета Falcon 9 вывела на арбіту на мінулым тыдні, яна стартавала з мыса Канаверал 17 сакавіка.

Апошнія навіны