BE RU EN

Хакейная зборная Беларусі прапусціць яшчэ адзін сезон

  • 22.03.2023, 20:09

Чэмпіянат свету пройдзе без беларусаў.

Міжнародная федэрацыя хакею (IIHF) прадоўжыла адхіленне беларускіх і расейскіх зборных і клубаў на сезон-2023/24. Пра гэта гаворыцца на сайце федэрацыі.

Падчас чарговага пасяджэння, якое адбылося ў сераду, 22 сакавіка, рада IIHF разгледзела пытанне вяртання нацыянальных і клубных камандаў Беларусі і Расеі ў спаборніцтвы пад эгідай арганізацыі і прыйшла да высновы, што ўключэнне гэтых камандаў у турніры ўсё яшчэ небяспечнае.

«На падставе дэталёвай ацэнкі рызыкаў, звязаных з рознымі глабальнымі выклікамі, Рада IIHF вызначыла, што ўключэнне зборных Расеі і Беларусі ў спаборніцтвы IIHF пакуль небяспечнае. Такім чынам, чэмпіянат свету пройдзе без зборных Расеі і Беларусі», – гаворыцца ў заяве федэрацыі.

Нагадаем, 28 лютага 2022 года расейскія і беларускія зборныя і клубы былі часова адхіленыя ад спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыі хакею. Тады рада IIHF катэгарычна асудзіла вайну ва Украіне.

Апошнія навіны