УСУ знішчылі танкавую калону акупантаў
- 22.03.2023, 18:43
Відэафакт.
УСУ адбілі бранятанкавы штурм на поўдзень ад Аўдзееўкі, знішчыўшы некалькі танкаў расейскіх акупантаў разам з экіпажамі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр» паведаміў народны дэпутат і валанцёр Юрый Мысягін, апублікаваўшы адпаведнае відэа, знятае беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
У атацы ўдзельнічалі сама меней тры расейскія танкі і дзве баявыя браняваныя машыны.
Першы танк ехаў на высокай хуткасці, калі нечакана моцна ўзарваўся - яркі грыб падняўся ў некалькі разоў вышэй за дрэвы, яму адразу адарвала вежу, экіпаж, напэўна, загінуў.
Другі танк таксама ўзарваўся па ходзе ў лесапаласе, але менш магутна - тут абышлося без дэтанацыі.
Таксама на відэа бачна, як моцна дыміць трэці танк, а з яго ўцякаюць усе тры члены экіпажа.