BE RU EN

Адвакатку Настассю Лазарэнку будуць судзіць за кансультацыі пад Акрэсціна

  • 22.03.2023, 18:27

Праваабаронцам стала вядома аб новых пунктах абвінавачання.

Наста Лазарэнка ўжо амаль дзесяць месяцаў за кратамі.

Адвакатку затрымалі 2 чэрвеня 2022-га. Спачатку супраць яе распачалі крымінальную справу аб распальванні сацыяльнай варожасці (ч.3 арт.130 КК). Пры гэтым у прымусовым «пакаянным» відэа жанчына сказала, што яна затрыманая за разгалашэнне звестак сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы.

Як высветлілася цяпер, ёй сапраўды выставілі такое абвінавачанне на падставе арт.203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Але гэтым следства не абмежавалася. Насту таксама абвінавацілі згодна з ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Падстава - тое, што ў жніўні 2020 года адвакатка кансультавала пацярпелых і іх сваякоў ля сцен ізалятара на Акрэсціна. Следства ўбачыла ў гэтым арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Апошнія навіны