BE RU EN

Беларускі футбол узначаліў заатэхнік

  • 22.03.2023, 17:15

Раней АБФФ узначальваў артылерыст.

Былы старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў стаў старшынём Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Ранейшы кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў зняў сваю кандыдатуру. Выбары новага старшыні прайшлі на справаздачна-выбарнай канферэнцыі федэрацыі, якая адбылася сёння, паведамілі ў прэс-службе НАК.

Мікалай Шарстнёў з'яўляецца выпускніком Віцебскай ветакадэміі. Ён скончыў яе па спецыяльнасці «заатэхнія» ў 1983 годзе. Потым працаваў заатэхнікам, пакуль не ўзначаліў адно з сельгапрадпрыемстваў. Пазней кіраваў «Белптушкапрамам», птушкафабрыкай, быў памочнікам Лукашэнкі - інспектарам у Віцебскай вобласці. Выканкам рэгіёну ён узначальваў з 2014 года да снежня 2021 года. Мікалай Шарстнёў захапляецца цяжкай атлетыкай: цісне штангу і паднімае гіры. Ён нават выступаў на чэмпіянаце свету ў сферы масавага гіравога спорту.

Уладзімір Базанаў таксама не быў прафесійным спартоўцам. Ён вайсковец-артылерыст.

Апошнія навіны