BE RU EN

Затрыманы ўладальнік гарадзенскай кватэры, у якой нібыта ліквідавалі замежніка

  • 22.03.2023, 15:17

Што вядома пра Аляксандра Касцевіча.

Уладальнік кватэры па вуліцы Курчатава, 5 у Гародні Аляксандр Касцевіч разам з бацькамі затрыманы КДБ, піша hrodna.life.

На канале СТВ адзначылі, што ён прыцягваўся за ўдзел у акцыях пратэсту яшчэ ў 2010 годзе. На дзяржаўнай тэлевізіі паказалі і ягоную маці Алену Касцевіч, якая сказала, што не ведала, каму сын здаў кватэру.

Кватэра здавалася нібыта цягам двух тыдняў.

У Аляксандра Касцевіча ёсць жонка і маленькае дзіця.

Агулам у справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам», гаворыцца ў сюжэце.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 19 сакавіка ў Гародні былі чуваць выбухі і страляніна, з'яўлялася інфармацыя і пра затрыманні. Пазней КДБ паведаміў аб "ліквідацыі замежніка", які, паводле версіі сілавікоў, планаваў тэракт і супраціўляўся "з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат".

Учора на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі паказалі момант ліквідацыі замежніка ў Гародні. У сюжэце заявілі, што гэта быў расеец, закінуты ў Беларусь з тэрыторыі Польшчы - Аляксей Ламакін. Сілавікі сцвярджаюць, што дакументы падробленыя.

Апошнія навіны