BE RU EN

Расейскі «Тытанік» нясецца на айсберг

  • 22.03.2023, 12:09

Астатняя надзея пакпіла з Крамля.

Расейцы адчуваюць, што саступаюць у вайне з Украінай, як бы яны ні выхваляліся, адзначыў расейскі апазіцыянер Абас Галямаў.

«Расея прамым ходам нясецца ў бок свайго айсберга, як «Тытанік». І яны гэта разумеюць», - заявіў былы спічрайтэр Пуціна, паліттэхнолаг Абас Галямаў у інтэрв'ю YouTube-канала Politeka Online.

У гэтай сітуацыі ўся надзея расейцаў - на Кітай. Яны хочуць, каб нехта іх выратаваў. Як адзначыў экспэрт, усё прапагандысцкае захапленне, якое цяпер назіраецца ў Расеі наконт візіту Сі Цзіньпіна, сведчыць акурат аб тым, што Расея стала несамадастатковай краінай.

Крэмль і прапагандысты радуюцца таму, што прыехаў старэйшы брат, прадчуваючы і спадзяючыся на тое, што «зараз ён разбярэцца з хуліганамі».

Апошнія навіны