BE RU EN

У Мачулішчах паднялі ў неба МіГ-31К з «Кінжаламі»

  • 22.03.2023, 11:27

Па ўсёй Украіне абвешчаная маштабная паветраная трывога.

Ва Украіне раніцай 22 сакавіка была абвешчаная маштабная паветраная трывога. У Беларусі зафіксавалі актыўнасць расейскай авіяцыі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на карту паветраных трывог.

Паветраная трывога была абвешчаная ва ўсіх абласцях Украіны а 9:10.

Маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" зафіксавала ўзлёт расейскага знішчальніка МіГ-31К, які можа быць магчымым носьбітам гіпергукавой ракеты "Кінжал", і самалёта суправаджэння. Авіяцыя паднялася ў неба а 9:00 з аэрадрома "Мачулішчы".

Нагадаем, Расея ўночы на 22 сакавіка атакавала Украіну дронамі-камікадзэ. Сілы СПА збілі 16 дронаў з 21, якія запусціў вораг.

Апошнія навіны